Навукоўцы правялі маштабнае даследаванне сувязі злоўжывання алкаголя і працягласці працы. Яго вынікі апублікавалі ў часопісе “British Medical Journal”.

Даследчыкі абагулілі звесткі шасці дзясяткаў даследаванняў, у якіх паўдзельнічалі 330 тысяч чалавек.

Перавышэнне нормы рабочага дня, даказвае даследаванне, вядзе да дэпрэсіі, стрэсу, праблем са сном. А алкаголь у сваю чаргу дазваляе “прыцішыць” гэтыя праблемы.

Павышэнне рабочага тыдня са стандартных у Еўропе 40 да 48 гадзін вядзе да павышэння імавернасці цяжкай залежнасці ад алкаголю на 11%. Да 54 гадзін – на 13%.

Перапрацоўкі больш уплываюць на мужчынскі алкагалізм

Але не залежаць ад геаграфіі ці эканамічнага дабрабыту. Прычынай алкагалізму можа стаць як “здыманне стрэсу” пасля перапрацовак, так і “святкаванне вынікаў” цяжкай працы.

У Беларусі максімальны 40-гадзінны рабочы тыдзень увялі ў артыкуле 43 Канстытуцыі ў сакавіку 1994 года, ён распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў.