Раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Здароўе” прайшлі 10 студзеня. У іх прынялі ўдзел больш за 120 вучняў з Вілейшчыны.
Праграма ўключала стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, скачкі ў даўжыню з месца, лыжныя гонкі. А яшчэ было падцягванне (для хлопчыкаў) і згінанне рук (для дзяўчынак), расказала дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч.
Сярод гарадскіх устаноў адукацыі перамагла каманда Вілейскай гімназіі №2. На другім месцы прадстаўнікі гімназіі №1 “Логас”, на трэцім – сярэдняй школы №3.
Паміж вясковых устаноў адукацыі не было роўных вучням Чурлёнскага сада-школы. На другім і трэцім месцах – каманды Даўгінаўскай і Ільянскай сярэдніх школ адпаведна.