Ім уручылі граматы, падзякі, узнагародзілі нагрудным знакам “Класны спецыяліст МУС 3-га класа”. Некаторым прысвоілі новыя званні.
Маёрам міліцыі Дзмітрыю Юркевічу і Андрэю Грабёнкіну прысвоілі званне падпалкоўніка міліцыі. Старшыя лейтэнанты Дзмітры Скратуцкі і Раман Котаў цяпер маюць званне капітана. Атрымалі званне “старшы лейтэнант” лейтэнанты Карына Бажко і Святлана Равяка.
Урачыстае мерапрыемства прайшло 13 студзеня.
Раскрылі больш на 11 злачынстваў
Юры Кабакоў, першы намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі, адзначыў, што летась раскрылі 94,7% крымінальных злачынстваў. Засталіся нераскрытымі крадзеж і два падпалы.
Ён звярнуў увагу, што зменшылася колькасць згвалтаванняў, крадзяжоў. Колькасць злачынстваў зменшылася ад 991 да 964. Летась раскрылі іх на 11 больш.
Аднак павялічылася колькасць разбояў і збыту наркотыкаў. Стала больш асоб, якія прапалі без вестак.
Маладым спецыялістам далі жыллё
Не абмінулі ўвагай і пытанне вольнага часу, дзе падтрымліваюць фізічную форму.
Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў сказаў, што 58 супрацоўнікаў міліцыі лічацца ў спісах на паляпшэнне жылля.
Маладыя спецыялісты, у якіх няма жылля ў горадзе, жывуць у інтэрнатах ад “Камунальніка”.
Летась на працу ў міліцыю прыйшоў 21 супрацоўнік.