Купіць шалікі, шапкі, футболкі і многае іншае можна будзе ўжо заўтра, 16 студзеня, у спартыўна-забаўляльным цэнтры.

Пра адкрыццё магазіну атрыбуцікі гаворка пакуль не ідзе. Часовы гандлёвы пункт продажу будзе працаваць на першым паверсе Лядовага палаца, піша суполка ХК “Дынама-Маладзечна” “Укантакце”.

Нагадаем, што 16 студзеня ў спартыўна-забаўляльным цэнтры адбудзецца гульня паміж маладзечанскай камандай і камандай “Металург” са Жлобіна. Пачатак гульні ў 18.30.