Ад 11 снежня да 13 студзеня на многіх аб’ектах харчавання і гандлю былі праверкі. 88,4% з іх парушалі санітарныя нормы і правілы.

Пра гэта паведаміў падчас анлайн-канферэнцыі намеснік міністра аховы здароўя галоўны дзяржаўны санітарны доктар Ігар Гаеўскі.

За ўказаны перыяд праверылі 5060 аб’ектаў грамадскага харчавання. У выніку прыпынілі дзейнасць 1028 з іх. Забаранілі гандляваць 22 462 кілаграмамі прадуктаў харчавання, у тым ліку з прайшоўшым тэрмінам прыдатнасці сем тысяч прадуктаў.

Па парушэннях склалі больш за чатыры тысячы пратаколаў. Далі больш за дзве тысячы штрафаў.

У прэс-службе Міністэрства здароўя адзначылі, што кантроль за продажам прадуктаў на рынках, аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу – асноўны накірунак санітарнага нагляду краіны.