Летась сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі ў свеце склала 0,69 градусаў. 

На працягу года тэмпературныя рэкорды адзначалі ў многіх еўрапейскіх краінах, ЗША і Аўстраліі. Раней рэкорднай лічылася тэмпература 0,04 градусы вышэй за нуль. Гэта было ў 2005 і 2010 гадах.

Рэгулярныя метэаралагічныя даследаванні пачалі весці ад 1880 года. З таго часу сярэдняя тэмпература зямлі павялічылася на 0,8 градусаў. Навукоўцы звязваюць гэта з павелічэннем забруджвальных выкідаў у атмасферу.