Каб атрымаць бясплатнае харчаванне на дзяцей, неабходна звярнуцца ў мясцовае ўпраўленне па працы і занятасці. Там патлумачаць, ці маеце вы на гэта права.

Асноўнай прычынай, па якой на дзяцей даюць бясплатнае харчаванне, з’яўляецца тое, што даход на аднаго чалавека ў сям’і меншы за бюджэт пражытачнага мінімуму (цяпер 1 мільён 396 тысяч рублёў).

Ва ўпраўленні па працы і занятасці адзначаюць, што падстаў для атрымання бясплатнага харчавання значна больш, таму лепш звяртацца да іх і даведвацца, ці маеце вы льготу.

Для атрымання неабходна падаць даведку з месца жыхарства, копію пашпартоў бацькоў, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, медыцынскае заключэнне.

Што і дзе выдаюць

У адпаведнасці з патрэбамі дзіцяці разлічваецца неабходная колькасць малочных сумесяў, сокаў, тваражкоў, мясных пюрэ і пюрэ з гародніны. Выдаюць прадукты беларускай вытворчасці.

У Маладзечне, напрыклад,  26 магазінаў, дзе выдаюць харчаванне на дзяцей.