Навінка дапаможа невідушчым людзям і людзям з дрэнным зрокам самастойна арыентавацца ў прасторы. Гэта можна рабіць пры дапамозе спецыяльнай базы маршрутаў.
“Гаворачую” карту прэзентавалі 19 студзеня ў Мінску. Праграма дзейнічае для мабільных тэлефонаў.
Ёсць каля трох тысяч маршрутаў па ўсіх абласцях краіны
– Сюды трапілі самыя неабходныя сацыяльныя аб’екты: вакзалы, паліклінікі, бальніцы, адміністрацыйныя пабудовы, гандлёвыя цэнтры, прыпыначныя пункты, бібліятэкі, таксама прадпрыемствы, на якіх працуюць невідушчыя людзі, – адзначае інструктар арганізацыйнага аддзела цэнтральнага кіравання ГА “БелТіз” Кацярына Тан. – Работа па праекце не спыняецца. Да супрацоўніцтва могуць далучыцца ўсе ахвотныя.
Каб скарыстацца ўнікальнай распрацоўкай, неабходна скачаць на сайце ГА “БелТіз” маршруты і ўстанавіць іх на тэлефон з сістэмамі Android і iOS. Невідушчы чалавек павінен указаць дакладнае месца, куды яму неабходна трапіць. Далей “гаворачая” карта пакрокава падкажа дарогу да пэўнага аб’екта. Кожнае дзеянне на экране сэнсарнага тэлефона суправаджаецца гукавым апісаннем маршруту.