З 10 па 31 студзеня 2015 сярод заўзятараў праходзіць галасаванне за прэтэндэнтаў на званне лаўрэатаў конкурсу ў намінацыях “Каманда года”, “Спартсмен года”, “Спартсменка года”, і “Трэнер года”.

Антон Кушнір, Андрэй Краўчанка, Віталь Бубновіч і іншыя прафесіяналы сталі намінантамі прэміі “Спартсмен года”. Сярод лепшых спартсменак – Дар’я Домрачава, Меліціна Станюта, Надзея Скардзіна, Ала Цупер і іншыя.

Змагаюцца за званне лепшага трэнера Мікалай Казека, Таццяна Нянашава, Юры Шаўцоў і іншыя.

Лепшых у намінацыях “За волю да перамогі”, “Прарыў года”, “Вынік года” і “Самы яркі спартыўны момант года” вызначыць прафесійнае журы конкурсу.