16 студзеня каля дзевяці гадзін вечара адбыўся пажар у вёсцы Юржышкі Валожынскага раёна.

Меркавалі, што ў доме знаходзіцца 42-гадовы мужчына. Выратавальнікам пра гэта паведамілі сваякі мужчыны. Пасля пажару яго труп знайшлі ў доме.

Прычына пажару высвятляецца. Папярэднія версіі – неасцярожнае курэнне альбо загаранне праводкі. Пра здарэнне паведаміў следчы Валожынскага аддзела Следчага камітэта Вячаслаў Белановіч.