Цяпер за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжаны штраф, абмежаванне ці пазбаўленне волі.
На сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з’явіўся закон, які ўносіць дапаўненні і змяненні ў крымінальны і іншы кодэксы Беларусі.
Цяпер артыкул 339-1 гучыць так:
Жорсткае абыходжанне з жывёлай
1. Жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізінных падахвочванняў альбо ў прысутнасці заведама малалетняга, –
караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.
2. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асоб, – караецца арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да аднаго года, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Акрамя гэтага, цяпер міліцыя таксама можа складаць адміністрацыйныя пратаколы аб выпадках жорсткага абыходжання з жывёламі. Раней гэта знаходзілася ў кампетэнцыі мясцовых органаў улады.
Пачытаць усе змяненні, унесеныя ў Кодэксы Рэспублікі Беларусь, можна тут.