23 студзеня, у пятніцу, а 14 гадзіне на плошчы ля Палаца культуры адбудзецца акцыя ДАІ “ Дзіця – галоўны пасажыр”. 

У межах акцыі пройдзе конкурс на фігурнае кіраванне аўтамабілем, конкурс на ўсталёўванне дзіцячага крэсла ў машыну і шматлікія іншыя іспыты.

Лепшых удзельнікаў чакаюць прызы: дзіцячыя крэслы, бустэры і аўтамабільныя аксэсуары.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.