Калядны турнір па валейболе сярод мужчынскіх камандаў прайшоў у Вілейцы 16-17 студзеня.

У турніры прынялі ўдзел сем камандаў, распавёў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.

Падзеленыя яны былі на дзве падгрупы. Па дзве лепшыя каманды з кожнай сфарміравалі чацвёрку, дзе працягнулі барацьбу за прызавыя месцы.

Перамагла каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Яна абыграла ўсіх сапернікаў з лікам 2:0 па партыях.

На другім месцы прадстаўнікі Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На трэцім – каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму.