Блізу 10 гадзін вечара 10 студзеня 24-гадовы жыхар вёскі Ілья Вілейскага раёна ў нецвярозым стане нанёс удар нажом свайму брату.

Той старэйшы крыўдзіцеля на два гады.

Пра акалічнасці здарэння расказаў часовы выканальнік абавязкаў начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў. Браты ўспомнілі старыя крыўды, у выніку адбыўся канфлікт. Іх расцягнулі. Аднак адзін з братоў скарыстаўся паўзай у высвятленні адносін і ўдарыў нажом другога.

Мужчына атрымаў рэзаную рану. У яго была масіўная страта крыві і  пашкоджаны прамянёвы нерв.

Пасля праведзенай праверкі 20 студзеня райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце наўмыснага прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да жыхара Ільі. Ён нідзе не працуе.