Конкурс-фестываль “Маскоўскі час” прайшоў з 13 па 15 студзеня. У Маскву паехалі мядзельцы Фрыда Савіцкая і Мікіта Сямітка

Іх дуэт стаў лаўрэатам трэцяй ступені ў сваёй намінацыі. Мікіта Сямітка да таго ж стаў лаўрэатам трэцяй ступені як саліст.

Рыхтавала іх да конкурсу выкладчыца Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Цурганава.

– Конкурс праводзіўся па шасці намінацыях, і сабраў каля двух тысяч удзельнікаў, – расказала дырэктар школы мастацтваў Алена Касарэўская. – На ім былі прадстаўлены шмат рэгіёнаў Расіі, краіны СНД.

Дапамагло юным выканаўцам трапіць на конкурс тое, што летась лаўрэатам міжнароднага конкурсу-фестывалю “Славяначка-2014” у Брэсце стаў квартэт “Агеньчыкі”, у якім спяваюць Фрыда і Мікіта. Тады мядзельцы атрымалі спецыяльны прыз журы: запрашэнне на конкурс у Маскве.