У нядзелю, 18 студзеня, на Мядзельшчыне асвяцілі помнік на магіле Міхася Чарняўскага. Пахаваны ён на радзіме – у вёсцы Круці.

Асвячэнне адбылося напярэдадні другіх угодкаў ад смерці вядомага гісторыка, археолага і ветэрана адраджэнскага руху.

Надмагільны помнік стварыў скульптар Алесь Шатэрнік. На помніку – барэльеф Міхася Чарняўскага, надпіс “Беларусь перадусім”.

На асвячэнне з Мінску прыехаў цэлы аўтобус людзей – сваякі і знаёмыя, гісторыкі і літаратары. Падчас вандроўкі па рэгіёне завіталі ў Круці сябры краязнаўчага выдання “Волат” з Вілейкі.

Фота Міхася Куляша.

Фота Міхася Куляша.

– Грэка-каталіцкі святар айцец Яўген Усошын адслужыў малебен ля магілы, – расказаў віляйчанін Павел Хаванскі. –  Падчас асвячэнне словы прамовілі  Уладзімір Арлоў і ўдава Міхася Чарняўскага, Святлана.

Слова кажа Уладзімір Арлоў. Фота Міхася Куляша.

Слова кажа Уладзімір Арлоў. Фота Міхася Куляша.

Да помніка ўсклалі кветкі і запалілі лампадкі.

Вілейскія краязнаўцы раздалі выданне “Волат” і паштоўкі, прысвечаныя Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Віляйчанін Павел Хаванскі запальвае лампадку на магіле Міхася Чарняўскага.  Фота Міхася Куляша.

Віляйчанін Павел Хаванскі запальвае лампадку на магіле Міхася Чарняўскага. Фота Міхася Куляша.