Удзень 20 студзеня ў вёсцы  Шутавічы Смаргонскага раёна супрацоўнікі Смаргонскага і Маладзечанскага райаддзелаў унутраных спраў затрымалі мікрааўтобус “Фальксваген”.  У ім перавозілі 910 літраў самагонкі.

Кіраваў мікрааўтобусам непрацуючы жыхар вёскі Скавародкі Маладзечанскага раёна.

У ходзе далейшых мерапрыемстваў у хляве па месцы жыхарства апошняга знайшлі і канфіскавалі 1930 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці.