Заўтра прымуць канчатковае рашэнне па справе “Экадома” супраць “Вялес-Міт”

22 студзеня ў дзесяць гадзін раніцы пачалося асноўнае пасяджэнне Маладзечанскага раённага суда па справе “Экадома” супраць ТАА “Вялес-Міт”.

На ім два супрацьлеглыя бакі выказалі свае пазіцыі, доказы і аргументы.

Юрыст, які прадстаўляў інтарэсы грамадскага аб’яднання “Экадом” Сяргей Магонаў паведаміў, што адбывалася на судзе:

– Кампанія “Вялес-Міт” лічыць, што не павінны былі прадстаўляць дакументы на незалежную экспертызу, бо яны ёсць у свабодным доступе. Аднак на суд юрыст Віктар Пташнік прынёс увесь пакет дакументаў.

Суд выдаліўся для прыняцця канчатковага рашэння. Яго агалосяць заўтра, 23 студзеня, а пятай гадзіне вечара. 

Ідзе суд “Экадома” супраць “Вялес-Міт” па справе свінакомплексаў (АНЛАЙН, 18:20) Эколагі падалі ў суд на компанію “Вялес-Міт” за адмову даць дакументы для экалагічнай экспертызы

Паўтысячы свіней загінулі на ферме, якую ставілі ў прыклад на грамадскіх абмеркаваннях у Маладзечне

Маладзечанскі райвыканкам: свінакомплекс ля Мойсічаў будаваць не будуць

Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплексу на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”

Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтавых водаў

Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

На грамадскае абмеркаванне па будаўніцтве свінакомплексаў на Маладзечаншчыне прыйшло 100 чалавек (Відэа)