Завяршыліся гульні ў групе “Поўнач” у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе.

У апошнім туры 17 студзеня смаргонская “Вілія” гуляла з “Ашмянамі” і выйграла 11:8.  “Меліяратар” з Астраўца саступіў “Воранава” 6:10.

“Вілія” з 13 ачкамі заняла другое месца ў групе. “Меліяратар” на трэцім (3 ачкі).  Столькі ж на рахунку “Ашмянаў”. Адна па дадатковых паказчыках яны апынуліся на апошнім месцы.

“Вілія” разам з камандай “Воранава” ўвайшла ў вышэйшую лігу чэмпіянату. Медалі там разыграюць восем камандаў.

“Меліяратар” і “Ашмяны”  разам з яшчэ чатырма камандамі працягнуць барацьбу ў першай лізе.