У горадзе Шчолкава ля Масквы 18 студзеня прайшло адкрытае першынство Маскоўскай вобласці па каратэ.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 600 спартсменаў з 40 клубаў Масквы і Маскоўскай вобласці, Санкт-Пецярбурга, Уладзіміра, Варонежа, Калугі  і іншых гарадоў Расіі. Таксама ўдзельнічалі беларусы.

У складзе клуба “Алімп” з Мінска ў чэмпіянаце выступалі два віляйчаніны. 

Мікіта Кірыевіч заняў трэцяе месца ва ўзроставай катэгорыі 14-15 год.

Павел Кірыевіч узняўся на прыступку вышэй. Ён заняў другое месца сярод спартсменаў 16-17 год, паведаміў трэнер клуба “Самурай” з Вілейкі Сяргей Кірыевіч.