– Больш правільна асвяжальнік паветра было б назваць маскіроўшчык непрыемных пахаў. Паколькі ў рэальнасці складнікі асвяжальніку не выдаляюць крыніцу непрыемнага паху, а толькі толькі маскіруюць яго малекуламі іншых рэчываў, якія маюць прыемны пах для спажыўца, – адзначае спецыяліст. 

Лятучыя арганічныя рэчывы (бутан, ізабутан, фармальдэгід, нафтавыя дыстыляты) – гэта цэлы спектр разнастайных хімічных рэчываў, якія ўваходзяць у склад аэразоляў і спрэяў, у прыватнасці, асвяжальніку паветра. Лятучыя арганічныя рэчывы здольныя выклікаць алергічныя рэакцыі, прыводзіць да развіцця бранхіяльнай астмы, істотнага павелічэння выпадкаў ўзнікнення галаўных боляў і дэпрэсіі. Акрамя таго, нярэдка асвяжальнікі паветра ўтрымліваюць бензонат натрыю і нітрыт натрыю, якія адносяцца да наймацнейшых атрут і могуць выклікаць мутацыю ДНК.

Першыя крокі да добрага паху ў кватэры – гэта якасная ўборка і рэгулярныя праветрыванні, адзначае Дар’я Чумакова. І толькі ў дадатак часам можна карыстацца араматызатарам, лепш за ўсё – натуральным, зробленым сваімі рукамі.

“Духмяныя” рэцэпты

Можна знайсці больш за дзесятак простых, а галоўнае бяспечных для здароўя асвяжальнікаў, якія робяцца з даступных, натуральных і недарагіх інгрэдыентаў.

– У якасці альтэрнатывы можна выкарыстоўваць прамочаныя любым эфірным алеем шарыкі з ваты або пілавінне. Натуральны пах любімых эфірных алеяў захаваецца надоўга, –  дзеліцца  сакрэтамі Дар’я Чумакова. – Можна таксама вырабіць свой асвяжальнік, у якасці асновы выкарыстоўваючы ваду, спірт і пару кропель эфірнага алею або іх сумесі. Запоўніце ім пульверызатар і выкарыстоўвайце пры неабходнасці.

Можаце змайстраваць аромаслоічак. Невялікі слоічак з вечкам напоўніце на чвэрць содай, дадайце ў соду некалькі кропель эфірнага алею і зачыніце вечкам, папярэдне зрабіўшы там некалькі адтулін.

Рыхтуй водары … з лета

Для араматызацыі памяшкання можна выкарыстоўваць мяшэчкі з сушанымі травамі. Пры вырабе мяшочкаў варта прытрымлівацца некаторых правіл. Напрыклад, асноўнай павінна быць толькі адна расліна, астатнія толькі яе дапаўняюць. Для ўзмацнення водару раслін можна дадаваць да іх эфірны алей.

Больш парад – тут