Пачнуць рэстаўраваць паўночную вежу Гальшанскага замка. Таксама неабходна ўмацаваць пабудовы і сцены, якія засталіся.
Фінансаваць работы будуць у межах праграмы “Культура Беларусі”. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Ашмянскага райвыканкама Аляксандр Саванец.
Даведка “РГ”. Гальшанскі замак – помнік палацава-паркавай архітэктуры першай паловы XVII стагоддзя, прататып замка знакамітага твора Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.
Гэта была каменная трохпавярховая пабудова з уязнымі варотамі і аднанефнай капліцай. Быў абнесены валам і бастыёнамі. Выкарыстоўваўся як рэзідэнцыя падканцлера Вялікага княства Літоўскага Паўла Стэфана Сапегі. Ён не меў нашчадкаў, таму замак пераходзіў з рук у рукі.