Ёсць у жыцці кожнага чалавека цікавы і вясёлы час, час студэнцтва, калі пачынаюцца новыя знаёмствы, адкрываюцца разнастайныя жыццёвыя перспектывы.

Няхай кожны студэнт адчуе весялосць і радасць ад гэтага непаўторнага часу.

Мікалай I заснавальнік Дня студэнта

У 1755 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна падпісала ўказ “Аб зацвярджэнні Маскоўскага ўніверсітэта”. Так 25 студзеня стала афіцыйным універсітэцкім днём.

Затым быў указ Мікалая I, паводле яго трэба было святкаваць не дзень адкрыцця ўніверсітэта, а студэнцкай моладзі. Так з’явіўся Дзень студэнта.

У гэты ж час у Маскоўскім універсітэце пачыналіся канікулы, а іх пачатак студэнты адзначалі вельмі шумна і весела.

Спачатку гэтае свята адзначалі толькі ў Маскве. Аднак свята стала карыстацца папулярнасцю ва ўсіх студэнтаў. Прыкладна ў другой палове XIX стагоддзя яго пачалі адзначаць і ў Беларусі.