23 студзеня ў судзе Маладзечанскага раёна прынялі рашэнне па справе “Экадома” супраць “Вялес-Міт”. Суд не задаволіў патрабаванні эколагаў аб спыненні дзейнасці “Вялес-Міт” з-за таго, што яны не далі патрэбнай дакументацыі на незалежную экалагічную экспертызу па будаўніцтве двух свінакомплексаў у Маладзечанскім раёне.

–  Суд пагадзіўся з пазіцыяй адказчыка, што “Вялес-Міт” не мае належнага праекта свінакомплексаў, – гаворыць юрыст, які абараняў інтарэсы “Экадома”, Сяргей Магонаў. – Усе дакументы па будаўніцтве, якія тыя рыхтавалі да грамадскага абмеркавання, выявіліся недапрацаванымі і цяпер у іх уносяць змены.

Пасля дапрацоўкі зноў будзе ацэнены ўплыў праекта на навакольнае асяроддзе, а затым ён будзе перададзены на грамадскую экалагічную экспертызу – так абяцае заказчык,  і без гэтага праект не пройдзе дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Сяргей Магонаў сказаў, што пакуль невядома, калі дакументы будуць падрыхтаваныя, бо нават прадстаўнік «Вялес-Міт» не ведае гэтага.

Суд спагнаў з “Экадома” як прайграўшага боку чатыры мільёны рублёў у якасці частковай кампенсацыі адказчыку.

З улікам зменаў у праекце таксама павінна праводзіцца грамадскае абмеркаванне, але гэты момант у заканадаўстве не ўрэгуляваны. Праект могуць адразу перадаць на экалагічную экспертызу.

Заўтра прымуць канчатковае рашэнне па справе “Экадома” супраць “Вялес-Міт”

Эколагі падалі ў суд на компанію “Вялес-Міт” за адмову даць дакументы для экалагічнай экспертызы

Паўтысячы свіней загінулі на ферме, якую ставілі ў прыклад на грамадскіх абмеркаваннях у Маладзечне

Маладзечанскі райвыканкам: свінакомплекс ля Мойсічаў будаваць не будуць

Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплексу на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”

Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтавых водаў

Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

На грамадскае абмеркаванне па будаўніцтве свінакомплексаў на Маладзечаншчыне прыйшло 100 чалавек (Відэа)