На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівы характар надвор’я. Больш дрэннае надвор’е чакаецца ў другой палове тыдня з-за паўднёвых цыклонаў. Гэта адзначыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітры Рабаў

Паводле яго слоў, у першай палове тыдня краіну чакае спакойнае зімовае надвор’е. Будзе павышаны атмасферны ціск, сфарміраваны вільготнымі паветранымі масамі і малаактыўнымі атмасфернымі франтамі. 

У сераду, 28 студзеня, месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Днём па захадзе туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу ад -1 да -8, пры праясненнях ад -9 да -12, днём ад -4 да +1. 

У чацвер ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі будзе кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу ад -1 да -8, днём -4 да +2. 

Ад пятніцы да нядзелі надвор’е пагоршыцца

Пройдзе снег і дождж, у асобных раёнах вецер будзе з парывамі да 15–20 м/с. Месцамі мяцеліца, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра 30 студзеня ноччу ад -1 да -6, максімальная днём ад -3 да +2. 

У суботу, 31 студзеня, тэмпература паветра ноччу ад -4 да +1, днём ад -2 да +5. 

У нядзелю тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад -3 да +3, ноччу пры праясненнях да -5.