Паводле дадзеных Белстата, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня вырасла да 9 мільёнаў 481 тысячы чалавек.
За мінулы год прырост склаў 12800 чалавек. Лічба павялічылася за кошт мігрантаў.
Розніца паміж памерлымі і народжанымі склала 2900 чалавек, але сітуацыю выправілі мігранты.
Колькасць тых, хто прыехаў у Беларусь, павялічылася ў параўнанні з мінулым годам. Раней яна было 20 тысяч чалавек, цяпер – 25 тысяч чалавек.
Колькасць насельніцтва Беларусі павялічваецца ў апошнія гады пасля 20-гадовага змяншэння. У параўнанні з найгоршым месяцам (верасень 2012) беларусаў паболела амаль на 24 тысячы чалавек.