Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” ініцыяваў прэмію, якой ўзнагароджваюцца лепшыя журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя ў рэгіянальных інтэрнэт-СМІ, прысвечаныя падзеям і ініцыятывам грамадзянскай супольнасці.

У намінацыі “Падзея” лепшым прызнаны матэрыял Зоі ХруцкайШто гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў”, надрукаваны ў “Рэгіянальнай газеце”.

У дзвюх астатніх намінацыях перамаглі матэрыялы, апублікаваныя на Баранавіцкім навінавым партале intex-press.by: лепшым у намінацыі “Партрэт грамадскай ініцыятывы” быў прызнаны матэрыял Алеся Гізуна: “Каму ў Баранавічах трэба родная мова?”, а ў намінацыі “Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт” перамог матэрыял Арцёма Гарбацэвіча: “У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям “шыюць” палітыку”.

Журналістка “РГ” Наталля Тур перамагла ў літаратурным конкурсе

Лепшыя відэа cярод мясцовых СМІ здымае “Рэгіянальная газета”