“Дынама-Маладзечна” 25 студзеня дома прымала лідара экстралігі – салігорскі “Шахцёр”.

Ад першых хвілін дынамаўцы кінуліся атакаваць вароты Міхаіла Шыбанава, піша hcdinamo.by.

Госці да такога ціску аказаліся не гатовыя і ў канцоўцы перыяду прапусцілі. Шайбу закінуў Артур Гаўрус. У пачатку другога перыяду ён у большасці аформіў дубль.

Толькі ў канцу перыяду госці забілі свой першы гол. Да гэтага галкіпер маладзечанцаў Павел Шэгала зрабіў некалькі бліскучых сэйваў.

Пасля гэтага “гарнякі” працягнулі насядаць на вароты дынамаўцаў і ўрэшце свайго дамагліся. У самым канцы матчу каманда з Маладзечна прапусціла двойчы. Прытым, дзве шайбы ўляцелі вароты менш чым за паўтары хвіліны. У выніку “Дынама-Маладзечна” прайграла 2:3.