Вілейскі фатограф Міхась Кулеш выдаў 14 паштовак з выявамі Вілейшчыны. На іх пераважна адметныя мясціны горада, прыгожыя берагі Віліі.

Ёсць здымкі панскай сядзібы ў Старынках і капліцы ў вёсцы Ручыца.

– Ідэя выдаць паштоўкі з’явілася даўно, – дзеліцца Міхась. – Бо ў нас шмат часу нічога не выдавалася. Было, здаецца, пару паштовак і магніцікі з выявай Вілейскага касцёла.

Адразу ён збіраўся выпусціць калядную паштоўку, узяўшы за аснову адзін з зімовых пейзажаў. Але фінансава выпусціць толькі адну аказалася вельмі накладна, таму вырашыў выдаць серыю з чатырнаццаці паштовак. Тыраж кожнай складае 1000 экзэмпляраў.

– Выдаваліся паштоўкі не столькі ў камерцыйных мэтах, колькі для папулярызацыі Вілейшчыны, – падкрэслівае Міхась, – Каб кожны госць горада пры жаданні мог набыць нешта на памяць аб нашых мясцінах.

Пакуль прадаюць паштоўкі ў некалькіх пунктах горада. Але Міхась спадзяецца пашырыць прастору распаўсюджання.

Фота Міхася Куляша.

Фота Міхася Куляша.

Даведка “РГ”
Міхась Кулеш нарадзіўся ў Вілейцы ў 1982 годзе. Вучыўся ў СШ №4. 
Фатаграфіяй займаецца з дзяцінства. Працуе ў жанрах пейзажу, партрэта, рэпартажу.

Фота Міхася Куляша.

Фота Міхася Куляша.