Каманда аддзелаў райвыканкама 21 студзеня сустракалася з “Лідарам”.

– Гэта была адна з самых цікавых гульняў тыдня, – расказаў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак. – “Лідар” прэтэндуе на высокія месцы. І асноўны склад гуляў: студэнты якраз на канікулах. Аднак каманда аддзелаў райвыканкама аказала ўпартае супраціўленне, вяла ў ліку. У выніку нічыя 5:5.

Дарэчы, у камандзе аддзелаў РВК гуляе старшыня Мядзельскага райвыканкама Ілля Шацько.

У гэты ж дзень каманда НДЦ “Зубраня” разграміла супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях 13:1.

24 студзеня прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму абыгралі каманду райваенкамата 7:1. Яшчэ адзін разгром зафіксаваны ў матчы паміж камандамі Крывіцкага сельсавета і індывідуальных прадпрымальнікаў “Мядзел”. Вынік –  14:1 на карысць мядзельцаў. “Юніёр” саступіў “Алімпіку” 4:7.