“Рэгіянальная газета” працягвае сачыць, як чатырохгадовая Аляксандра Якушэнка робіць крокі на няпростым шляху змагання з хваробамі.
Дзяўчынцы з курортнага пасёлка Нарач (Купа) адразу паставілі дыягназ гідрацэфалітны сіндром. Потым на фоне гідрацэфаліі застаўся дзіцячы цэрэбральны параліч.
Мама Сашы Наталля Мацкевіч расказала, што дачка прайшла ў снежні трэці курс рэабілітацыі ў клініцы ў Трускаўцы (Украіна). Вярнулася адтуль з новымі дасягненнямі:
– Сашка стала больш упэўнена стаяць на ножках. У яе мове з’явіліся новыя склады, і гаворыць яна іх не ціхенька, а выразна. Слова “мама” кажа выдатна і гучна. Стала гуляць сама, прыдумвае якія-небудзь гульні. Заняткі па лячэбнай фізкультуры прайшлі ў Сашкі без адзінай слязінкі, а наадварот – з усмешкай.
Галоўнае, што тазавыя суставы паставяць на месца, без хірургаў, і потым яна ўжо зможа хадзіць, а не боўтацца. Курс быў цудоўны. Спадзяёмся, што да 9 сакавіка збяром сродкі на наступны.
Мама Сашы ад чыстага сэрца дзякуе ўсім, хто адгукнуўся на просьбу аб дапамозе:
– Усім вялікі дзякуй за дапамогу і падтрымку! Без вас мы б такога не дамагліся.
Аляксандра Якушэнка прайшла трэці курс рэабілітацыі. Фота забяспечана Наталляй Мацкевіч.
Як можна дапамагчы
Рэквізіты дабрачыннага рахунку ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 619 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Мядзел, вул. Набярэжная, д. 4, УНП 600198997, МФО 153001769
– беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382190343 на дабрачынны рахунак №000009 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 619, бестэрміновы;
– расійскія рублі – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак № 000005 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы;
– долары ЗША – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак № 000025 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 619, бестэрміновы;
– еўра – транзітны рахунак №3819382108410 на дабрачынны рахунак №000002 у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы.
Назначэнне плацяжу: Мацкевіч Наталля Рыгораўна, на лячэнне і рэабілітацыю дачкі Якушэнка Аляксандры Паўлаўны.
Адрас для паштовага перавода: 222395, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая, д. 13, кв. 28, Мацкевіч Наталлі Рыгораўне. Назначэнне плацяжу: на лячэнне і рэабілітацыю дзіцяці Якушэнка Аляксандры Паўлаўны згодна з выпісаным эпікрызам №21777/573 і пасведчаннем серыі 09 №0431282.
Картка Беларусбанка 4255200037125143 да 11.17; карт-рахунак 637000489.
PAYPal: anelamackiewich@gmail.com
EasyPay: 00344176
Кантакты: 8 (01797) 47-0-84 – хатні тэлефон, +37529 256-75-32 – Наталля, мама Сашы