На радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Валожыне з 1 лютага адключаць аналагавыя тэлевізійныя перадатчыкі дэцыметровага дыяпазону хваляў. Яны трансліруюць тэлеканалы “Беларусь 1”, “АНТ”, “СТБ”, “РТР-Беларусь”.

Агульнадаступны пакет лічбавых праграм можна прыняць у фармаце стандарту DVB-T. Ён транслюецца ў Валожыне на частаце 58 тэлеканала.  Да таго ж трансляцыя ідзе з Радашкавічаў Маладзечанскага раёна і з Наваселля Мінскага раёна – на частаце 48 тэлеканала, паведамляе Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр.

Нагадаем, што аналагавыя тэлевізійныя перадатчыкі дэцыметровага дыяпазону хваляў 15 студзеня адключылі на радыётэлевізійных перадаючых станцыях у Целяках (Мядзельскі раён) і Смаргоні.

Даведка “РГ”

DVB-T – еўрапейскі стандарт эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.