Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў галоўны трэнер каманды Аляксандр Гармаза:

– З асноўных навін каманды пакуль магу сказаць, што пачынаецца  трэніровачны працэс. Я размаўляў з трыма гульцамі ФК “Маладзечна-2013”. Цімафей Ігруша, Алег Галаўнёў і Ілля Ануфрыеў увойдуць у склад нашай каманды. Пакуль яны індывідуальна трэніруюцца ў Мінску, але асноўная мая ўмова – адпавядаць узроўню гульцоў ДЮСШ-4. Мне нецікава браць людзей на лаўку запасных.

Што датычыцца фінансавання, то ў гэтым пытанні ў ДЮСШ нашмат больш пераваг у параўнанні з “Маладзечна-2013”. Уступны ўнёсак будзе прафінансаваны з бюджэтных сродкаў.