У Вілейскім дзяржаўным каледжы 30 студзеня прайшло традыцыйнае кулінарнае шоу “Дзень судака”.

Высвятлялі, хто лепш гатуе найсмачнейшую рыбу Вілейскага вадасховішча, дзве каманды: “Васілісы” (Карына  Вароніна, Лізавета Дубаневіч) і “Алены” (Маргарыта  Ганчарова і Алеся Апяцёнак).

Прадстаўленне сваіх камандаў яны зрабілі ў форме казкі. Апрануліся дзяўчаты ў касцюмы Вілейскага строю.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Паназіраць за шоу прыйшлі вучні сярэдняй школы №1.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Ацэньвала кулінарныя здольнасці канкурсантак журы. У выніку перамаглі “Васілісы”.

Каманды атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі ад адміністрацыі каледжа, расказала педагог-арганізатар установы Святлана Мацукевіч.