Ва ўрочышчы “Дубаўка” 30 студзеня прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў раёна.
Удзельнічалі 11 камандаў, паведаміла намеснік дырэктара РФАЦ “Сатурн” Кацярына Мацвеева.
У камандзе былі два мужчыны (яны беглі дыстанцыю па два кіламетры) і адна жанчына. Прадстаўніцы цудоўнай паловы беглі кіламетр.
Перамаглі прадстаўнікі “Вілейкарайгазу”.
Другое і трэцяе месца падзялілі каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і аддзялення Энергазбыту.