Год таму беларускі гурт “Дразды” і Віталь Качаткоў вырашылі прысвяціць песні мясцовым брэндам і такім чынам дапамагчы ім. Але некалькі кампазіцый купілі японцы. Грошай хапіла на машыну.
– Мы хацелі напісаць песні пра трактары, беларускую соль, лепшыя ў свеце тэлевізары, халадзільнікі, – расказвае Віталь. – Такая задума з’явілася пасля песні “Таму што мы ў кедах” гурта “Дразды”. Пасля яе як быццам павялічыўся продаж прадукцыі адной з беларускіх фабрык абутку.
Грошы невялікія – на японскую машыну не хапіла
У спевака Віталя Качаткова ёсць песня, прысвечаная самалёту і банкаўскім паслугам.
– Песню пра банкаўскія паслугі хацеў танна купіць японскі банк, – узгадвае спявак. – І я, як сапраўдны патрыёт, выставіў добрую суму грошаў, аднак японцы не здолелі заплаціць яе.
Праз некаторы час японскі банк купіў некалькі кампазіцый Віталя Качаткова з гітарнага альбома “Гітарныя сезоны”.
– Грошы невялікія, – дзеліцца спявак. – Ледзьве хапіла на французскую машыну “Рэно-Флюенс” расійскай вытворчасці.
А вось на японскую машыну не хапіла.