Аддзел унутраных спраў Маладзечанскага райвыканкама шукае Валерыя Уладзіміравіча Байко 1971 года нараджэння (44 гады).

Ён ураджэнец Мінска, жыў у Маладзечне па Вялікім Гасцінцы.

23 студзеня каля дзесяці гадзін раніцы мужчына пайшоў з дому. Да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: на выгляд 35-40 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, хударлявага целаскладу, апушчаныя плечы, лоб вертыкальны сярэдні па вышыні, дугападобныя бровы нізкія па вышыні, блакітныя вочы, прамы гарызантальны нос, рот сярэдняй таўшчыні, тонкія вусны, якія раўнамерна выступаюць, скошаны падбародак, сярэднія вушы авальнай формы, прамыя светла-русыя валасы, коратка падстрыжаныя.

Быў апрануты ў скураную куртку чорнага колеру з капюшонам, сінія джынсы, кашулю светла-шэрага колеру з чатырма чорнымі палосамі, чаравікі чорнага колеру з замкамі.

Просім грамадзян, якія нешта ведаюць пра месцазнаходжанне Валерыя Байко, патэлефанаваць па нумарах тэлефонаў: (80176) 749683, (80176)770312, (80176) 771656 або 102.

Фота забяспечана аддзелам унутраных спраў Маладзечанскага райвыканкама.

Фота забяспечана аддзелам унутраных спраў Маладзечанскага райвыканкама.