Пра тое, што ў Маладзечне з’явіцца шэраг 16-павярховых панэльных дамоў, “Рэгіянальнай газеце” паведаміў намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама Кірыл Міхайленка.

– Новыя высотныя дамы размесцяцца ўздоўж вуліцы Янкі Купалы, ад каплічкі і ўверх да Парашкоў (карта). Колькасць дамоў будзе вядомая пасля зацверджання праекта, але сёння можна сказаць, што гаворка ідзе пра шэраг дамоў. Будаўніцтвам будзе займацца “Барысаўжылбуд”.

На сёння прынята рашэнне Маладзечанскага райвыканкама аб  пачатку праектавання інжынерных сетак да гэтых дамоў. Афармляецца акт выбару зямельнага ўчастка, на падставе якога будзе замоўлены праект.

Як будуць выглядаць новыя дамы, будзе вядома не раней, чым летам.