У краіне будзе пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Слупок тэрмометра можа апусціцца да -17.

6 лютага, у пятніцу, будзе павышаны атмасферны ціск, узмоцняцца маразы. Тэмпература паветра ноччу ад -5 да -12, пры праясненнях ад -13 да -17. Днём ад -1 да -8. Пераважна без ападкаў. Месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца.

7 лютага па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, у асобных раёнах слабы галалёд. Месцамі дарогі будуць слізкія. Вецер паўночна-заходні, заходні ад 4 да 9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад -4  да -11, пры праясненнях да -15. Максімальная днём ад -5 да + 1.