Кампанія Hvilina анансавала выпуск нацыянальных гадзіннікаў, але папрасіла дапамагчы вызначыць найлепшы стыль.

Прагаласаваць за найлепшы варыянт дызайну з вышыўкай і найлепшы з гербам “Пагоня” можна на сайце “МоваНанова”.

Пасля вызначэння дызайну і пры зацікаўленасці публікі кампанія Hvilina закажа першую партыю гадзіннікаў, а праз два тыдні пасля гэтага яны з’явяцца ў продажы.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

Гадзіннікі будуць прадавацца праз інтэрнэт, таксама будуць весціся перамовы з рознымі гандлёвымі пунктамі па Беларусі.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

Напачатку з’явяцца дзве мадэлі – “вышываная” і з “Пагоняй”.

Фота nn.by.

Фота nn.by.