Раніцай 5 лютага ў Івянцы згарэў жылы дом. У ім знаходзіўся 47-гадовы гаспадар дома, яго знайшлі на падлозе.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, з-пад даху ішоў дым.

– Увайсці ў дом было немагчыма, – расказвае старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным кіраванні па надзвычайных здарэннях Наталля Шынгель. – Пабудова магла абваліцца ў любую хвіліну.

Калі пажар патушылі, на падлозе знайшлі цела гаспадара. Суседзі характарызавалі мужчыну адмоўна, ён злоўжываў спіртнымі напоямі.

У выніку пажару пашкоджаны дах плошчай 35 квадратных метраў, дом выгараў знутры.

Прычына пажару высвятляецца. Папярэдніх версій дзве – парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі і ўстройстваў ацяплення, альбо неасцярожнасць пры курэнні.

У выніку пажару пашкоджаны дах плошчай 35 квадратных метраў, дом выгараў знутры.Фота ciz.by.

У выніку пажару пашкоджаны дах плошчай 35 квадратных метраў, дом выгараў знутры.Фота ciz.by.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, з-пад даху ішоў дым. Фота ciz.by.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, з-пад даху ішоў дым. Фота ciz.by.