Маладзечанец Аляксей Бераснеў, былы тэхнічны рэдактар “Рэгіянальнай газеты”, даслаў здымкі Ніягарскага вадаспаду, на якіх бачна, што ён у стане замярзання. Такая падзея надзвычай рэдкая і сведчыць аб вялікіх халадах (у час яго паездкі там было -30). Нашы землякі там мерзнуць і ўспамінаюць Беларусь. А ў нас, як ніколі, цёплая зіма…