Прадпрымальніца з Вілейкі, у якой была фірма па вытворчасці помнікаў у Маладзечне, на працягу 2013 і 2014 года брала заказы на стварэнне помнікаў і надмагільнай фурнітуры.

Жанчына брала задатак, аднак людзі так і не атрымалі  ні заказанай прадукцыі, ні грошай.

На сённяшні дзень налічана каля 40 пацярпелых. Шкода ад дзейнасці прадпрымальніцы больш за 100 мільёнаў рублёў. Аднак канчатковую лічбу цяпер цяжка падлічыць.

Следчы камітэт Маладзечна ўзбудзіў крымінальную справу па машэнніцтве. Пра гэта паведаміў старшы следчы Следчага камітэта Юры Багушэвіч.