У цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній тарыфы плануюць падняць на 70%. На 30-35% у красавіку, і настолькі ж у ліпені.

У Мінску ў гарадскім транспарце плануецца падаражанне на 11-12%. У абласцях – на 10-15%. Падаражанне таксама запланаванае на красавік.

Гэта адзначыў намеснік міністра эканомікі Дзмітры Крутой пад­час па­ся­джэн­ня ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ніка­цый у Ор­шы.