У Салігорску ад 28 па 30 студзеня прайшлі спаборніцтвы па плаванні па праграме Алімпійскіх дзён моладзі Мінскай вобласці.

Удзельнічалі ў іх пяць віляйчан. Найлепш з іх выступіў Яўген Маліноўскі. Ён заняў трэцяе месца на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, паведаміў дырэктар СДЮШАР Вілейскага райвыканкама Сяргей Гатаулін.

Яўген выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту.