Два разгромы зафіксаваны ў чэмпіянаце раёна па міні-футболе 28 студзеня. Прадстаўнікі цэнтра “Зубраня” разграмілі 13:2 каманду аддзелаў райвыканкама.

Другое запар буйное паражэнне атрымалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны прайгралі камандзе індывідуальных прадпрымальнікаў “Мядзел” з лікам 3:11.

Упартай выдалася гульня паміж камандамі Крывіцкага сельсавета і райваенкамата 31 студзеня:

– Яўнага фаварыта не было. Гульцы стваралі шмат момантаў, а закончылася гульня ўнічыю 4:4, – расказаў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

У гэты ж дзень “Юніёр” саступіў “Лідару” 1:5.