Сёлета на працягу першага паўгоддзя на службовыя машыны дырэктараў камунальных прадпрыемстваў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, структурных падраздзяленняў плануюць паставіць GPS.

– Такім чынам будзе ажыццяўляцца дадатковы кантроль за кіраўнікамі прадпрыемстваў, – адзначае кіраўнік спраў райвыканкама Таццяна Ліхадзіеўская. – Мяркуецца, што такім чынам скароцяцца расходы.

Пакуль праводзяць маніторынг, наколькі апраўдана ўвядзенне такога прыстасавання. Грошы на пакупку GPS пакуль не выдзеленыя з бюджэту.