Дзяўчаты міргаюць у два разы часцей, чым хлопцы.

У сярэднім мы міргаем 17 разоў у хвіліну, 14280 разоў за 14 гадзін у дзень, 5,2 мільёна разоў на год. Калі чалавек чытае, ён менш міргае, таму нашы вочы вельмі стамляюцца.

Ёсць выказванне “не паспееш і вокам міргнуць”, таму што вока – самая хуткая мышца нашага цела.

У роце чалавека больш бактэрый, чым людзей на Зямлі.

За суткі цела чалавека можа выпрацоўваць столькі цеплыні, колькі б хапіла для закіпання 30 літраў халоднай вады.

Самая моцная мышца ў арганізме чалавека – язык.

Раніцай, пасля сну, чалавек нашмат вышэйшы, чым днём і вечарам. Усё таму, што ў час сну пазваночнік расцягваецца і падаўжаецца, а пры хадзе – сціскаецца.

На працягу дня чалавек робіць каля 23 тысяч уздыхаў і выдыхаў.

У сярэднім, кожны з нас засынае за сем хвілін.

За дзень кроў чалавека праходзіць дыстанцыю больш чым у 19 кіламетраў.

Уся скура на цела дарослага сярэднестатыстычнага чалавека важыць прыблізна тры кілаграмы.

25 мільёнаў разоў згінаецца кожны палец на руцэ чалавека на працягу жыцця.

Зубная эмаль па цвёрдасці блізкая да кварцу.