Летась інспектары дзяржнагляду Маладзечна склалі 162 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі не выконвалі тэхнічныя рэгламенты.
Па выніках праверак забаранілі рэалізоўваць прадукцыю на суму 546 мільёнаў 946 тысяч рублёў. Таксама выдадзеныя прадпісанні і рэкамендацыі аб выпраўленні парушэнняў.
Няправільна захоўвалі прадукцыю
Інспекцыя дзяржстандарту па Мінскай вобласці і Мінску правяла 116 праверак і 177 маніторынгаў.
Прадпрымальнікі часцей за ўсё парушалі правілы якасці тавараў, маркіроўкі, упакоўкі прадукцыі. А таксама гандлявалі прадукцыяй са скончаным тэрмінам прыдатнасці, няправільна яе захоўвалі.
Няправільна маркіравалі прадукты
Напрыклад, на адным і тым жа прадукце былі ўказаныя два складнікі. Часта адсутнічала інфармацыя пра тэрмін прыдатнасці.
На некаторых прадпрыемствах і аб’ектах гандлю выкарыстоўвалі вымяральныя сродкі без паверкі.
Пра гэта паведаміла намесніца начальніка інспекцыі дзяржнагляду па вобласці Таіса Пятрова.