У Вілейскім дзяржаўным каледжы 6 лютага арганізавалі фестываль снежных скульптур. Праходзіў ён у другі раз.

Стваралі скульптуры на гарадскім стадыёне.  

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

– За пару-тройку гадзін заснежаныя бегавыя дарожкі стадыёна ператварыліся ў выставу дасягненняў снежнай фантазіі навучэнцаў, майстроў і выкладчыкаў каледжа, – расказала педагог-арганізатар установы Святлана Мацукевіч.

Стварылі ўдзельнікі снежныя скульптуры мультыплікацыйных персанажаў, танка, аўтамабіля.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Перамаглі навучэнцы групы 4-12. Другое месца – у групы 1-13. Дыпломамі трэцяй ступені адзначылі навучэнцаў груп 8-14 і 10-14. Удзельнікаў камандаў-пераможцаў запрасілі на вечар адпачынку.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.